Геаграфія - самая гераічная і самая паэтычная з усіх навук, навука аб Зямлі і чалавеку, які жыве на ёй.

                                                    (А. Казанцава)  


  Сардэчна запрашаем у віртуальны кабінет 

 настаўніка геаграфіі Пачэбут Марыны Іосіфаўны!

    Віртуальны кабінет - гэта шматаспектнае інфармацыйна-адукацыйнае асяроддзе, якое аказвае дапамогу ў больш глыбокім засваенні геаграфіі, пашырэнні творчага патэнцыялу вучняў і педагогаў.

    Дзейнасць віртуальнага кабінета геаграфіі накіравана на пабудову адкрытай сістэмы бесперапыннай адукацыі вучняў, прадастаўленне магчымасці аптымальнага доступу да неабходнай інфармацыі ў любы час, а таксама на стварэнне неабходных умоў для павышэння творчага патэнцыялу і ўзроўню прафесійнай інфармацыйнай кампетэнтнасці педагогаў. Разнапланавая структура віртуальнага кабінета знаходзіцца ў пастаянным працэсе развіцця і папаўнення.

     Мэта работы кабінета - стварэнне спрыяльных умоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу па геаграфіі на вучэбных занятках і ў пазаўрочны час.  

    На старонках віртуальнага кабінета геаграфіі размешчана інфармацыя для настаўнікаў геаграфіі, вучняў і ўсіх, хто цікавіцца геаграфіяй.